Кругель
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кру́гель[2] (таксама — Кругэ́ль[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавету.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Вёска вядомая з другой паловы XV стагодзьдзя, уваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага. Кароль Казімер IV дараваў права на валоданьне вёскай Дашко Барубічу[3].
Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кругель у складзе Расейскай імпэрыі, належала Берасьцейскаму павету Гарадзенскай губэрні.
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ўладальнікам маёнтку быў памешчык Падгурскі. У гэты час тут была пабудавана драўляная праваслаўная царква сьв. Духу. Паводле перапісу 1897 году ў Кругелі было 17 двароў, 120 жыхароў, царква, карчма. У 1905 г. — 156 жыхароў, у народным вучылішчы 73 навучэнцы[3].
У 1921 годзе вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. У 1923 годзе тут было 17 двароў і пражывала 95 жыхароў. З 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на франтах загінула 8 жыхароў вёскі[3].
Царква сьв. Духу XIX стагодзьдзя пабудовы была разабраная ў 1960-я гады[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 6 чалавек[1]
- 1999 год — 7 чалавек
Асобы
- Уладзімер Гніламёдаў (1937—2024) — беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменьнік
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads