Берасьцейскі павет (1919—1939)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берасьцейскі павет (1919—1939)
Remove ads

Берасьце́йскі паве́тпавет Палескага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Берасьце (Брэст-над-Бугам).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Былы павет Гарадзенскай губэрні Расеі. У 1919—1920 у складзе Берасьцейскае акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

Утвораны 1 сакавіка 1921 году пасьля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Улучыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.

Ліквідаваны пасьля далучэньня да БССР у верасьні 1939 году. У цяперашні час тэрыторыя павету адносіцца да Берасьцейскага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павету ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

1921—1928

Гміны

  • Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтар Велікарыта
  • Гміна Войская — адміністрацыйны цэнтар Войская
  • Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтар Воўчын
  • Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтар Высокае (не ўваходзіла ў склад гміны)
  • Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтар Вярховічы
  • Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтар Дамачава
  • Гміна Дварцы — адміністрацыйны цэнтар Дварцы
  • гміна Дзьмітровічы — адміністрацыйны цэнтар Дзьмітровічы
  • Гміна Жыцін — адміністрацыйны цэнтар Жыцін
  • Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтар Камяніца Жыравецкая
  • Гміна Камянец — адміністрацыйны цэнтар Камянец (не ўваходзіў у склад гміны)
  • Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Косічы, Чэрні
  • Гміна Лышчыцы — адміністрацыйны цэнтар Лышчыцы
  • Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтар Маларыта
  • Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтар Матыкалы
  • Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтар Медна
  • Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтар Олтуш
  • Гміна Полаўцы — адміністрацыйны цэнтар Полаўцы
  • Гміна Прыбарава — адміністрацыйны цэнтар Прыбарава
  • Гміна Радванічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Радванічы
  • Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтар Ратайчыцы
  • Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтар Турна Вялікая

Гарады

1928—1939

Гміны

  • Гміна Велікарыта — адміністрацыйны цэнтар Велікарыта
  • Гміна Воўчын — адміністрацыйны цэнтар Воўчын
  • Гміна Высокае — адміністрацыйны цэнтар Высокае
  • Гміна Вярховічы — адміністрацыйны цэнтар Вярховічы
  • Гміна Дамачава — адміністрацыйны цэнтар Дамачава
  • гміна Дзьмітровічы — адміністрацыйны цэнтар Дзьмітровічы
  • Гміна Камяніца Жыравецкая — адміністрацыйны цэнтар Камяніца Жыравецкая
  • Гміна Камянец — адміністрацыйны цэнтар Камянец
  • Гміна Косічы — адміністрацыйны цэнтар Вялікія Косічы, Чэрні
  • Гміна Маларыта — адміністрацыйны цэнтар Маларыта
  • Гміна Матыкалы — адміністрацыйны цэнтар Матыкалы
  • Гміна Медна — адміністрацыйны цэнтар Медна
  • Гміна Олтуш — адміністрацыйны цэнтар Олтуш
  • Гміна Ратайчыцы — адміністрацыйны цэнтар Ратайчыцы
  • Гміна Турна — адміністрацыйны цэнтар Турна Вялікая

Гарады

Remove ads

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85%) беларусы, 36 384 (31,16%) палякі, 21 235 (18,19%) габрэяў, 2744 (2,35%) украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны), 1235 (1,06%) расейцаў, 375 (0,32%) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 летувісаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амэрыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчану, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 218 432 чал., зь якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9% ад насельніцтва павету), «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ды ўкраінская, зь якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13%), а габрэйскаю — 45 397 (20,62%)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці габрэйскага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага. 14,96% (17 465) жыхароў павету былі каталікамі, 62,74% (73 266) праваслаўнымі, 20,41% (23 480) юдэямі, 1,84% (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаныя яй іншыя нехрысьціяне[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads