Уладзімер Грыгор’еў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Віктаравіч Грыгор’еў (5 красавіка 1941; в. Канічы Бялынкавіцкага сельсавету Касьцюковіцкага раёну, цяпер Беларусь — 17 жніўня 2011, Менск) — беларускі палітык і дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі, Прэзыдэнт ...

У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Член Беларускай сацыялістычнай партыі. Займаў пасаду генэральнага дырэктара Віцебскага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Даламіт». 5 сьнежня 1997 году прызначаны амбасадарам у Расейскай Фэдэрацыі[2], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 году[3].

11 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[4], а 26 сакавіка 2001 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[6] і ІІ ступені (31 жніўня 2006)[7]. Адзначаны найвышэйшай узнагародай Міжнароднага дабрачыннага фонду «Мецэнаты стагодзьдзя» — Срэбным крыжам ордэну «Мецэнат» (сакавік 2005)[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads