Уладзімер Завітневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Завітневіч
Remove ads

Уладзі́мер Зяно́навіч Завітне́віч (14 красавіка 1853, вёска Ліцьвяны, цяпер Узьдзенскі раён Менскай вобласьці — сакавік 1927) — беларускі археоляг і гісторык. Доктар царкоўнай гісторыі (1897), прафэсар (1904).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 1875 скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, а ў 1878 Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаве і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў старажытнарускую гісторыю. У 1885—1892 дасьледаваў каля 700 пахаваньняў дрыгавічоў у 82 курганавых могільніках. Дасьледаваў археалягічныя помнікі ў в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1]. Вызначыў межы рассяленьня дрыгавічоў. Яго высновы выкарыстоўвалі ў сваіх працах А. Грушэўскі, Я. Карскі, А. Спіцын і іншыя гісторыю і археолягі[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads