Уладзімер Замяталін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Замята́лін (па-расейску: Владимир Петрович Заметалин, 14 траўня 1948, Тула, РСФСР, СССР — 7 ліпеня 2019[1]) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся ў Расеі, скончыў вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню ў Данецку.
Між 1973 і 1991 гг. служыў палітруком у Савецкім войску ўва Ўсходняй Нямеччыне, на расейскім Далёкім Усходзе і ў Беларусі. Даслужыўся да намесьніка аддзела сацыяльна-прававой работы ваенна-палітычнага ўпраўленьня Беларускай ваеннай акругі акупацыйных савецкіх войскаў.[2]
Пасьля распаду СССР застаўся ў Беларусі. З 1992 па 1994 гг. працаваў намесьнікам начальніка ўправы інфармацыі — начальнікам прэсавага цэнтру Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[2].
З 1994 па 1997 гг. працаваў прэс-сакратаром старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Кебіча, потым начальнікам Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі і намесьнікам старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.[2]
У 1997 годзе непрацяглы час быў старшынём Дзяржаўнага камітэту па друку, пасьля чаго прызначаны намесьнікам Старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаньнях культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных меншасьцяў. У верасьні 2001 году звольнены з гэтай пасады.[2]
Зь сьнежня 2006 г. па сьнежань 2010 г. узначальваў кінастудыю “Беларусьфільм”[3].
Remove ads
Сям’я
Сын Замяталіна Дзяніс у 2015 годзе быў асуджаны на 5,5 гадоў[4] па абвінавачаньні ў "незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў складзе злачыннай групоўкі з атрыманьнем даходаў у асабліва буйным памеры". Паводле сьледзтва, Дзяніс Замяталін быў адным з арганізатараў злачыннай групоўкі, якая з 2008 па 2010 год нібыта займалася незаконнымі фінансавымі апэрацыямі, у тым ліку прадстаўляла фальшывыя справаздачы аб уплаце падаткаў.[4]
Remove ads
Скандал наконт беларускай мовы
У траўні 2018 году Замяталін справакаваў скандал, абразіўшы беларускую мову на касе ў краме “Эўраопт”[5].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads