Уладзімер Карызна (кампазытар)
беларускі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Кары́зна (нар. 30 верасьня 1962, мястэчка Опса Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці БССР) — беларускі кампазытар.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пасьля школы скончыў музычную вучэльню, служыў у войску.
У 1990 року скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спэцыяльнасьці „кампазыцыя“ прафэсара Яўгена Глебава. Сябра Беларускага саюзу кампазытараў (1991).
Працаваў на Беларускім тэлебачаньні (1995—1997), кінастудыі „Беларусьфільм“ (1998—1999). З 2005 року працуе мастацкім кіраўніком творчага аб’яднаньня „Прэм’ера“ Вышэйшага дзяржаўнага коледжу сувязі.
Remove ads
Творчасьць
Працуе ў розных музычных жанрах. Напісаў харавыя цыклі на вершы Максіма Багдановіча і Ўладзімера Карызны-старэйшага, сымфанічныя паэмы, інструмэнтальныя і эстрадныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песьняў, творы для дзяцей, песьні.
Прэміі і ўзнагароды
- Ляўрэат рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай песьні 1989, 1990 рр.
- II прэмія і ганаровы прыз Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай на II рэспубліканскім конкурсе вайскова-патрыятычнай песьні 1995 року.
- Пераможца рэспубліканскага конкурсу песьняў, прысьвечаных гораду Менску (1999)
- Аўтар песьні-пераможцы на Ўсерасейскім конкурсе салдацкай песьні ў намінацыі „Песьні сучасных аўтараў“ (2002)
- Уладальнік дыплёму і спэцпрызу „Найлепшая песьня X Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд»“ (2011)
- Граматы Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Беларусі
Сям’я
Жанаты, жонка Сьвятлана — піяністка. Старэйшая дачка Настасься — скрыпачка[1], сын Іван — віялянчэліст, [2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads