Уладзімер Лапата-Загорскі

беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Мікалаевіч Лапата-Загорскі (нар. 1968, Берасьце) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1968 годзе. Маці — Ніна Загорская, беларуская паэтка, бацька — Мікалай Лапата. У 1994 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін.

21 сьнежня 2000 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы[1]. 2 красавіка 2002 году прызначаны амбасадарам у Лібанскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. 19 ліпеня 2005 году быў дадаткова прызначаны амбасадарам у Ярданскім Хашыміцкім Каралеўстве[3]. 14 жніўня 2008 году быў адстаўлены з усіх гэтых пасадаў[4].

8 лістапада 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Інданэзіі[5], 21 лютага 2012 г. — амбасадарам па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі (да 2014 году[6]), Малайзіі, Сынгапуры і на Філіпінах[7]. 10 верасьня 2013 году быў прызначаны дадаткова Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры АСЕАН[8].

14 верасьня 2017 году быў вызвалены з пасады амбасадара Рэспублікі Беларусь у Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сынгапуры і на Філіпінах, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры АСЕАН у сувязі зь пераводам да іншага наймальніка[9].

9 кастрычніка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[10].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads