Малайзія

краіна ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малайзія
Remove ads

Мала́йзія (па-малайску: Malaysia) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі, на Малацкім паўвостраве і востраве Барнэо; плошча 330 803 км², насельніцтва 31,5 млн чал. (2017), сталіцаКуала-Лумпур (каля 1 500 000 жыхароў). Мяжуе з Тайляндам, Брунэем і Інданэзіяй.

Хуткія факты
Remove ads

Палітыка

Малайзія — канстытуцыйная манархія. Краінай кіруе кароль, які выбіраецца на 5 гадоў Сходам Уладароў (уладальнікі і губэрнатары штатаў — султаны). Заканадаўчая ўлада належыць да дзьвюхпалатнага парлямэнту (Палата Прадстаўнікоў (219 дэпутатаў) зь пяцігадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат (70 сэнатараў) з трохгадовым тэрмінам дзеяньня). Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, а прэм’ер-міністра назначае кароль. Штаты Малайзіі маюць унутраную аўтаномію, з уласнай канстытуцыяй і органамі ўлады, але замежныя справы, абарона, фінансы і асьвета падпарадкаваны цэнтральнаму ўраду.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Малайзія — гэта фэдэрацыя 13 штатаў. Адзінаццаць зь іх разьмешчаныя на Малацкім паўвостраве, а дзьве на востраве Барнэо.

Заходняя Малайзія

  • Султанат Джахор (сталіца Джахор-Бахру), код JH
  • Султанат Кедах (сталіца Алор-Стар), код KH
  • Султанат Келантан (сталіца Кота-Бару), код KN
  • Губэрнатарства Малака (сталіца Малака), код MK
  • Штат Нігеры-Сембелан (сталіца Серэмбан), код NS
  • Султанат Паханг (сталіца Куантан), код PH
  • Султанат Перак (сталіца Іпо), код PK
  • Каралеўства Перліс (сталіца Кангар), код PS
  • Губэрнатарства Пулаў-Пінанг (сталіца Джарадтаўн), код PP ці PN
  • Султанат Селангор (сталіца Шах-Алам), код SL
  • Султанат Трэнгану (сталіца Куала-Трэнгану), код TR
  • Фэдэральныя тэрыторыі:
    • Путраджая (новая адміністрацыйная сталіца), код PTJ
    • Куала-Лумпур (былая сталіца), код KL

Усходняя Малайзія

  • Губэрнатарства Сабах (сталіца Кота-Кінабалу), код SBH
  • Губэрнатарства Саравак (сталіца Кучынг), код SWK
  • Фэдэральныя тэрыторыі
    • Лабуан (сталіца Вікторыя), код LB

З 16 верасьня 1963 году Сынгапур быў яшчэ адным штатам, пакуль не атрымаў незалежнасьць 9 жніўня 1965 году.

Remove ads

Геаграфія

Краіна разьмешчаная на тэрыторыях, падзеленых Паўднёвакітайскім морам: паўднёвая частка Малацкага паўвострава і паўночная частка вострава Барнэо. Характар тэрыторыяў падобны ў абедзьвюх частках — прыморскія раўніны, якія паступова пераходзяць у лясістыя ўзгор’і. Самым высокім пунктам Малайзіі зьяўляецца гара Кунабалу (4101 м), разьмешчаная на Барнэо.

Thumb
Вежы Пэтронас у Куала Лумпуры. Адны з самых вялікіх хмарачосаў у сьвеце.

Паверхня краіны ў асноўным раўнінная. На клімат Малайзіі актыўна ўзьдзейнічаюць мусоны.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads