Уладзімер Лісіцын

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлягэр Флігэгорт — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 красавіка 1944 году ў нацысцкім канцлягэры Флігэгорт[2]. Паходзіў з сялянскай сям’і. Падчас нямецка-савецкай вайны маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлягер. Пасьля вызвалення сям’я вярнулася ў родную вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну.

Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 годзе скончыў Лісічанскую пэдагагічную вучэльню (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газэце «Сцяг перамогі». У 1970 годзе завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленьне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. Апошнія гады жыў у Джанкоі Крымскай вобласьці Ўкраінскай ССР) — працаваў дырэктарам Палацу культуры, настаўнічаў у школе.

Памёр 12 ліпеня 1973 году.

Remove ads

Творчасьць

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 годзе ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэмаў «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у разьдзеле «Зь літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў.

Паэзія У. Лісіцына апявае прыроду, каханьне, разважае пра праблемы вайны і міру. Мае выразнасьць, якая ідзе ад фальклёру, адухоўленасьць і філязофскую заглыбленасьць, вылучаецца моўнымі асаблівасьцямі роднай Лёзненшчыны.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads