Пагосьцішча

вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паго́сьцішча[2] — вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крынкаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на паўноч ад чыгуначнай станцыі Выдрэя (лінія ВіцебскЛёзнаСмаленск). Рака Выдрэя пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пагосьцішча ў складзе Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першае ўпамінаньне 1450 год — маёнтак Пагосьцішча[3]. У XVIII стагодзьдзі маёнтак Пагосьцішча ў валоданьні Рэвутаў[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Пагосьцішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскім павеце Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 па 10 студзеня 1778 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва — 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Віцебскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 па 23 лютага 1840 году ў складзе Бабінавіцкага павету Магілёўскай губэрні. Пасьля скасаваньня Бабінавіцкага павету ў 1840 годзе Пагосьцішча — цэнтар Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[5]

У 1862 годзе: валасны старшыня — селянін Сьцяпан Мікіціч і валасны пісар — губэрнскі сакратар Іван Адамавіч Ізьбіцкі. Уласьнік маёнтка Пагосьцішча паручнік у адстаўцы, міравы пасярэднік Аршанскага павету Антон Дэмбінскі-Пёры ((па-расейску: Іосифъ Антонъ Станиславовичъ Дембинскій-Піоро, па-польску: Antoni Pióry)).[6]

7 траўня (25 красавіка) 1863 году пад Пагосьцішчам некалькі дзясяткаў паўстанцаў атрада Ігната Будзіловіча былі атакаваныя жаўнерамі Магілёўскага палка і ўзброенай сялянскай варты пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Савіцкага. З паўстанцаў шасьцёра забіта, тры паранены і дваццаць аднаго затрымалі. Тры жаўнеры атрымалі раненьні, адзін зь іх сьмяротнае, і два селяніны забітыя[7][8]. Маёнтак Пагосьцішча Пагошчанскай воласьці Аршанскага павету канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі.

Юлія Дзьмітрыеўна Кажэўнікава, жонка калескага саветніка ў 1877 годзе набыла маёнтак Пагосьцішча — 869 дзесяцін зямлі.[9]

У 1910 годзе пагосьцішчанскія сяляне валодалі 85 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку Пагосьцішча, уласнасьць 1-га сялянскага Пагосьцішчанскага таварыства, належала 265 дзесяцін зямлі. Існавала школа.[10]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 45 чалавек [11]; 1886 год — 55 чалавек [12]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло Пагосьцішча: 7 хат, 23 мужчыны і 24 жанчыны; маёнтак Пагосьцішча: 15 хат, 39 мужчын і 40 жанчын[10]; 1999 год — 95 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 71 жыхар

Славутасьці

  • Крыж памяці паўстанцаў 1863—1864 гадоў усталяваны ў 2005 годзе.
  • Стэла пастаўленая ў 1977 годзе ў памяць бою партызан «Брыгады Аляксея» пад кіраўніцтвам А. Ф. Данукалава зь нямецкім гарнізонам 26 жніўня 1942 году[13].
  • Абэліск пастаўлены ў 1964 годзе на брацкіх вайсковых могілках, дзе пахаваны 1498 воінаў загінуўшых пад час баёў 1943—1944 гадоў пры вызваленьні вёскі[13].
  • Помнікі-абэліскі на магілах: камісара зямельнага аддзела Высачанскай воласьці Пятра Насьледнікава (1896—1918 гады), падпалкоўніка Ўладзімера Зелянкова і партызана з «Брыгады Аляксея» Івана Міхайлава[13].

Страчаная спадчына

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads