Уладзімер Самойла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Самойла
Remove ads

Уладзімер Іванавіч Самойла (17 студзеня [ст. ст. 29 студзеня] 1878, Менск — 1941 (?)) — беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філёзаф. Псэўданімы: Владак з Казіміроўкі; Наглядчык; Сірыус; Суліма; Sulima; М. Чэмер; Ул. Чэмер; крыптанімы: Н.; С.; В. С.; Вл. С.; Ул. С.; В. С.-а; Ч-мр.; S; S-ик; Ars.[3]

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Навучаньне і пачатак работы

Thumb
Фатаграфічны партрэт незнаёмца[a][4], які зьмясьцілі на вокладцы сучаснага выданьня збору твораў Уладзімера Самойлы

Навучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, скончыў Петрагарадзкі ўнівэрсытэт (1916). Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадзкім руху ў Менску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук» (1906). З 1908 супрацоўнічаў у менскіх і віленскіх пэрыядычных выданьнях («Минский курьер», «Наша Ніва»). Пісаў пра асьвету народных мас і неабходнасьць наяўнасьці беларускае школы. Адзін зь першых высока ацаніў літаратурную творчасьць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ, прысьвечаных творчасьці расейскіх і замежных пісьменьнікаў. У пачатку 1910-х адыйшоў ад літаратурна-публіцыстычнае дзейнасьці. Узначальваў хімічную лябараторыю ў Менску, быў чальцом гарадзкое думы.

Дзейнасьць у Заходняй Беларусі

З 1918 году жыў у Вільні, выкладаў у гімназіі, працаваў разам з прэсай («Виленская речь», «Виленские новости» ды іншыя). Выступіў з сэрыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імпэрыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін зь вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку[5]. У філязофскіх эсэ, нарысах сьцьвярджаў гістарычную заканамернасьць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб’ектыўную непераможанасьць. Пасьля разгрому Беларускай сялянска-работніцкай грамады адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадзка-палітычным жыцьці. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданьні Інбелкульту і Беларускай Акадэміі Навук. У газэтах «Kurier Wileński» і «Przegląd Wileński» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалёгію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.

Асноўныя публікацыі 1930-х гадоў (пераважна ў часопісе «Калосьсе») датычылі культуралягічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытаньняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасьць асобных дзеячоў расейскай і сусьветнай культуры ў кантэксьце задачаў культурнага разьвіцьця Беларусі.

Забойства ўладамі СССР

Арыштаваны ў 1939 году ў ліку іншых беларускіх дзеячоў. Вывезены органамі НКВД зь Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго зь вязьняў, які сядзеў зь ім у адной камэры ў беластоцкай турме, «Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камэры, увесь час пісаў. Энкавэдзісты патрабавалі ад яго падрабязнага апісаньня беларускага руху»[6].

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, гэты здымак захоўваецца ў фондзе Беларускага музэя Івана Луцкевіча і значыцца ў вопісе як фатаграфія невядомага. На пінжаку маладога чалавека, хутчэй за ўсё, значок выпускніка вышэйшай навучальнай установы, магчыма тэхнічнай, тым часам Уладзімер Самойла ў гэты час (каля 1910 г.) яшчэ ня меў вышэйшай адукацыі. Таксама музэй зьвяртаўся да сваякоў Уладзімера Самойлы, якія пацьвердзілі, што на здымку ня ён.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads