Уладзімер Стальмашонак

беларускі маляр, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Стальмашонак
Remove ads

Уладзімер Іванавіч Стальмашонак (6 лютага 1928, Менск — 7 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мастак, пэдагог, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1981), Народны мастак БССР (1988). Займаўся ў мастацкай студыі Міхаіла Керзіна і Сяргея Каткова (1937—1940). Скончыў Ленінградзкую мастацкую вучэльню (1951), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Рэпіна (1957). У 1857—2000 гг. — выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Сябра Беларускага саюзу мастакоў ад 1959 г. (старшыня ў 1965—1968, 1987—1990). Удзельнік выставак ад 1957 г. У 1960—1980-я гг стварыў шэраг манумэнтальных твораў у Менску, Сьветлагорску, Місхоры (Крым), Патсдаме.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюзу мастакоў і Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Магілёўскім мастацкім музэі імя П. Масьленьнікава[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads