Уладзімер Сямашка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Ільлі́ч Сяма́шка (нарадзіўся 20 лістапада 1949 году, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Каленкавічах Гомельскае вобласьці ў 1949 годзе. У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік.
У 1972—1974 гг. — у Савецкай Арміі.
З 1974 году інжынэр-канструктар, начальнік канструктарскага бюро машынабудаваньня, галоўны інжынэр каардынацыйнага вытворча-тэхнічнага комплексу спэцыяльнага машынабудаваньня заводу імя Дзяржынскага (цяпер ВА «Інтэграл»). З 1996 году — галоўны інжынэр КБ ВА «Інтэграл». 1996—2000 гг. — генэральны дырэктар менскага ВА «Гарызонт». З 2000 г. — генэральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Завод „Гарызонт“».
З 12 сьнежня 2001 году — міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова яму нададзеная найвышэйшая кляса дзяржаўнага службоўцы. 28 ліпеня 2003 году загадам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера Беларусі. З 24 сьнежня 2003 году па 18 жніўня 2018 году — першы намесьнік, намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2004 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Прыёрбанк». 25 ліпеня 2007 году ачоліў назіральную раду «Белтрансгазу». Зьяўляецца кіраўніком ЭБРР ад Рэспублікі Беларусь.
Амбасадар Беларусі ў Расеі з 2018 па 2022 гады.
Жанаты. Мае дзьвюх дачок.
Remove ads
Узнагароды
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у разьвіцьцё радыёэлектроннай прамысловасьці (2000). Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіраваньня (2001).
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Вонкавыя спасылкі
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- Старонка на сайце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads