Руслан Салей

беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Руслан Салей
Remove ads

Руслан Альбертавіч Салей (2 лістапада 1974, Менск — 7 верасьня 2011, Яраслаўская вобласьць) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Руслан Салей ...

Неаднаразовы ўдзельнік Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў сьвету ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у апошнія часы зьяўляўся ейным капітанам. Найлепшы хакеіст Беларусі ў 2003 і 2004 гадох. За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1993 году. Шматгадовы капітан нацыянальнай зборнай. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Нагана, Солт-Лэйк-Сіці і Ванкувэры, а таксама ў шасьці чэмпіянатах сьвету ў элітным дывізіёне. У 2003 і 2004 гадох Салея прызнавалі найлепшым хакеістам Беларусі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1996 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Анагайм Майці Дакс». Апрача «Анахайму», за які адгуляў дзесяць сэзонаў, выступаў у «Флорыдзе», «Каларада» і «Дэтройце». У 2011 годзе перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Лякаматыў» зь Яраслаўлю[1].

Быў жанаты з амэрыканкаю Бэтэн. У іх трое дзяцей — Алексіс, Аляксандра і Айва (нарадзілася ў сакавіку 2011 году)[2].

7 верасьня 2011 году Руслан Салей загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзьлёце з аэрапорту «Тунашна» разам з камандаю «Лякаматыў Яраслаўль».

Remove ads

Кар’ерная статыстыка

Рэгулярныя сэзоны і плэй-оф

Больш інфармацыі Рэгулярны сэзон |, Плэй-оф ...

Міжнародныя

Больш інфармацыі Год, Каманда ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads