Уладзімер Цэсьлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Цэсьлер
Remove ads

Уладзімер Цэсьлер (нарадзіўся 30 красавіка 1951 году) — беларускі мастак, дызайнэр. Жыве і працуе ў Менску.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1979 годзе аддзяленьне дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (БДТМІ) у Менску (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). З 1979 году працаваў сумесна зь Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасьць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў вобласьці плякату (больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале).

Значныя працы

Шырокую вядомасьць набыў «Праект стагодзьдзя. 12 з XX» Уладзімера Цэсьлера і Сяргея Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX стагодзьдзя былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (19992000), у Музэі Людвіга пры Дзяржаўным расейскім музэі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Вэнэцыянскім Біенале (2005). Пасьля сьмерці Войчанкі Ўладзімер Цэсьлер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манэры, якая разам з пэрфэктным тэхнічным выкананьнем, стала візытоўкай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага пэрыяду — сэрыя оп-арт-аб’ектаў «Вэктарныя тэхналёгіі» (2007).

Кірункі працы: плякат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленьне кніг, рэкляма.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads