Уладзіслаў Дыбоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Дыбоўскі (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын Вялейскага павету, цяпер Маладэчанскі раён — 27 ліпеня 1910, в. Войнава, Наваградзкі павет, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі заоляг, батанік, палеантоляг, мінэраляг і фальклярыст. Брат Бэнэдыкта Дыбоўскага.

Біяграфія
У 1862 годзе скончыў Тартускі ўнівэрсытэт. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады прысудзілі яго да турэмнага зьняволеньня.
З 1871 году працаваў у Тартускім унівэрсытэце. З 1878 году жыў у маёнтку Нянькаве на Наваградчыне. Дасьледаваў мясцовую флёру і фаўну. Зьбіраў беларускі фальклёр[1].
Апошнія 10 гадоў свайго жыцьця жыў у маёнтку сваёй сястры ў Войнаве, дзе працягваў працаваць, нягледзячы на паглыбленьне хваробы. Памёр 27 ліпеня 1910 году, пахаваны ў Войнаве.
У памяць аб Уладзіславе Дыбоўскім ля шашы Р10 Наваградак — Любча ўсталяваны мэмарыяльны камень[2].
Remove ads
Працы
Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Прыбалтыкі, Сыбіры.
- Studien über die Spongien des Russischen Reiches mit besonderer Berücksichtigung der Spongienfauna des Baikalsees (Petersburg, 1880),
- Monographie der Spongilla sibirica (Dorpat, 1884),
- Die Gasteropoden Fauna du Baicalsees (Petersburg, 1875),
- Supplement a la faune des Mollusques du lac Baical (Petersburg, 1909).
Артыкулы на беларускую тэматыку: «Беларускія прыказкі з Наваградзкага павету» (1881), «Беларускія загадкі зь Менскай губэрні» (1886)[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads