Бэнэдыкт Дыбоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэнэдыкт Дыбоўскі
Remove ads

Бэнэдыкт Дыбоўскі (11 траўня 1833, маёнтак Адамарын каля Маладэчна — 31 студзеня 1930) — заоляг, прыродазнаўца, лекар і публіцыст. Замежны чалец-карэспандэнт АН СССР (1928), чалец акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 траўня 1833 году ў маёнтку Адамарын каля Маладэчна. Скончыў Дорпацкі (Тартускі) унівэрсытэт (1857), навучаўся ўва Ўроцлаве (1857—1858) і Бэрліне (1858—1860). З 1862 прафэсар у Варшаўскім унівэрсытэце.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ўзялі яго пад варту ў Х Павільёне Варшаўскае цытадэлі, а потым выслалі ў Сыбір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. У 1879—1884 працаваў лекарам на Камчатцы. З 1884 выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце.

Дасьледаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[1].

Памёр 31 студзеня 1930 году. Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads