Уладзіслаў Кабышаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Ка́бышаў (нар. 28 кастрычніка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану». Мае брата Андрэя, які таксама працуе прафэсійным футбалістам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2019 годзе пры аб’яднаньні менскага «Промня» і «Дняпра» далучыўся да новай каманды, дзе браў удзел у юнацкіх пяршынствах. Пасьля ліквідацыі клюбу прыяднаўся да навастворанага «Дняпра», трапіўшы, між іншым, адразу ў асноўны склад. Новая каманда пачала з Другой лігі. У 2021 годзе поруч з клюбам дэбютаваў у Першай лізе, згуляўшы 17 красавіка матч супраць «Ліды». Кабышаў зьявіўся ў першай адзінаццатцы ды адзначыўся забітым голам.
У студзені 2022 году футбаліст перайшоў у склад салігорскага «Шахцёра», склаўшы доўгатэрміновую дамову[3]. Гулец рыхтаваўся да Найвышэйшай лігі, але ў выніку быў выпраўлены ў першалігавы фарм-клюб «Шахцёр» зь Петрыкава[4][5]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 9 траўня 2022 году ў матчы супраць «Макслайну», выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне сустрэчы. 22 траўня зьдзейсьніў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Маладэчна-2018», а 3 ліпеня ўлучыў мяч у браму гомельскага «Лякаматыва». Праз тыдзень учыніў дубль у браму «Баранавічаў». На пачатку 2023 году вярнуўся ў салігорскі клюб[6], дзе спачатку гуляў у дублюючым складзе. У чэрвені быў падцягнуты да асноўнай каманды, у складзе якой дэбютаваў 9 чэрвеня ў матчы супраць «Іслачы». Гулец хутка замацаваўся ў складзе каманды. У студзені 2025 году далучыўся да складу наваполацкага «Нафтану»[7].
Міжнародная
У жніўні 2017 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 16 жніўня 2017 году ў матчы супраць зборнай Грузіі. У кастрычніку 2017 года разам з зборнай браў удзел у кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату Эўропы. У сваім адзіным матчы 25 кастрычніка 2017 году супраць Казахстану вызначыўся галявой перадачай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads