Уладзіслаў Марозаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Марозаў
Remove ads

Уладзісла́ў Уладзімеравіч Маро́заў (нар. 12 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік партугальскага клюбу «Арока» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі 2023 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец берасьцейскага «Дынама», з 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У ліпені 2018 году перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе стаў гуляць у асноўным складзе, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на зьмену партнэрам. Дапамог камандзе выйсьці ў найвышэйшую лігу, адзначыўшыся ў пераходных матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Менску» (1:0), выйшаўны на зьмену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2021 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка[3]. Стаў гульцом асноўнага складу, у сэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клюбам да лютага 2024 году[4]. У сэзоне 2022 году спачатку выходзіў на дапамогу з лавы запасных, але з траўня замацаваўся ў галоўным складзе.

У студзені 2023 году перайшоў у менскае «Дынама»[5]. Футбаліст адразу замацаваўся ў складзе, і на працягу шэрагу матчаў адзначаўся галамі ў кожным матчы клюбу. Ад гульца пацярпелі «Іслач», «Славія», «Слуцак» і БАТЭ. Пры гэтым мазырчукі атрымалі ў сваю браму ад Марозава 2 пацэльных стрэла.

У якасьці асноўнага нападніка дапамог камандзе здабыць чэмпіёнскі тытул, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі[6][7].

У студзені 2024 году далучыўся да шэрагаў партугальскага клюбу «Арока»[8].

Міжнародная

26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Летувы (1:0). У сакавіку 2023 года футбаліст быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён дэбютаваў у складзе зборнай 25 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Швайцарыі, замяніўшы аднаклюбніка па «Дынама» Ўладзімера Хвашчынскага на 61 хвіліне. Дэбютны гол паклаў на свой рахунак 28 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:1)[9][10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads