Чэмпіянат Беларусі па футболе 2022 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2022 году — 32-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 18 сакавіка да 20 лістапада. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Смаргонь» і «Спадарожнік» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2020 году — «Арсэнал» і «Белшына». Зь першай лігі быў запрошаны «Дняпро», які замяніў берасьцейскі «Рух», бо гэты клюб удмовіўся ад удзел зь фінансавых чыньнікаў.

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[1].

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе

16 лістапада
20 лістапада
Арсэнал3:2
1:3
Макслайн
Remove ads

Першая ліга

У розыгрышы першай лігі ўзялі ўдзел 13 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 24 матчы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Арсэнал», «Белшына», а таксама «Дняпро» выйшлі ў найвышэйшую лігу. Апошняя зь іх атрымала запрашэньне на ўдзел у найвышэйшай лігі праз спыненьня існаваньня «Руху». У адваротным кірунку рушыла толькі «Белшына», а «Спадарожнік» адмовіўся ад удзелу ад турніру зь фінансавых чыньнікаў.

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

Другая ліга захавала свой фармат, які прадугледжваў правядзеньне шэрагу турніраў ў абласных фарматах. Былі створаныя чэмпіянаты Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласьцей. Розыгрышы Берасьцейскай і Менскай абласьцей ладзіліся ў падгрупах «Захад» і «Ўсход», а таксама «Поўдзень» і «Поўнач» адпаведна. Была ўтвораная аобная група для прадстаўнікоў Менску. За час правядзеньня спаборніцтваў зь фінансавых чыньнікаў ад удзелу адмовілася «Маларыта».

Матчы за 1—7 месцы

1—2Крумкачы2:5 (д. ч.)Ніва
3—4Партызан3:2Вікторыя
5—6Жодзін-Паўднёвы3:0Стэнлес
7—8Сьвіслач1:3Нёман-Белкард

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads