Уладзіслаў Салановіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Андрэевіч Салановіч (нар. 26 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец бабруйскай «Белшыны». З 2015 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Белшыны» ў Першай лізе, дэбютаваўшы ў складзе дружыны 17 чэрвеня супраць шацілавіцкага «Хіміку», калі за пяць хвілінаў да заканчэньня сустрэчы замяніў Вячаслава Крывульца[2]. згуляў у трох матчах, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мар’інагорскую «Вікторыю», дзе ў 8 матчах забіў два галы. У пачатку 2019 году вярнуўся ў Бабруйск, спачатку выходзіў на замену, а пасьля замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе застаўся ў табары бабруйскага клюбу і дэбютаваў у ягоным складзе ў Найвышэйшай лізе.
У траўні 2023 году паводле выраку дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дамоўных матчах і атрымаў паўмесячную дыскваліфікацыю ў выпадку нявыплаты штрафу[3]. У красавіку 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[4].
Міжнародная
4 верасьня 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads