Вікторыя Мар’іна Горка

беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікторыя Мар’іна Горка
Remove ads

«Вікторыя» — беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі. З 2015 году выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Гісторыя

Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе перамагла ў першынстве БССР сярод прафзьвязных камандаў. У дружыне гуляў такі вядомы гулец, як Алег Чарняўскі. Трэнэрам працаваў Анатоль Усенка[1][2].

1990-я

У 1990 годзе была закладзеная каманда пад назвай «Беларусь». Клюб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасьля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэньне рэглямэнту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Зубкоўскі (пазьней спартовы дырэктар БАТЭ) і Аляксандар Чысты[3][4].

У 1996 годзе клюб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энэргія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасьля сэзону 1997 году клюб спыніў сваё існаваньне.

У чэмпіянаце вобласьці

Пазней клюб стаў выступаць у чэмпіянаце Менскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 году асноўнай камандай раёну стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 годзе «Зорка» зноў павярнулася ў чэмпіянат вобласьці. У сэзоне 2014 году каманда атрымала выніковае чацьвертае месца.

Сучаснасьць

У сьнежні 2014 году было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу. Галоўным трэнэрам каманды стаў Васіль Матусевіч, ягоным памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 году «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[5]. Сэзон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсьці ў фінальны этап, паводле вынікаў якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.

У сэзоне 2016 году, не зважаючы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамогаў у другой палове сэзону, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9 месца з 13 удзельнікаў. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЭФА як фіналіст Кубка рэгіёнаў Беларусі 2015 году пасьля таго, як пераможца таго турніру менскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дамоўленых матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЭФА ў Польшчы каманда, якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя», заняла 3 месца, атрымаўшы дзьве паразы і згуляўшы адзін матч унічыю.

У сэзоне 2017 году каманда выступала пасьпяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сэзону 2018 году «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сэзон на восьмым месцы пры 15 удзельніках. Сэзон 2019 году атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе зьмяніліся тры трэнэры, праз клуб прайшло шмат гульцоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала толькі 11-й.

У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзьве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваёй групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клюб здолеў выйсьці зь Менскага дывізіёну ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноўку вышла ў плэй-оф і гэтым разам дасягнула паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацьвертае месца.

Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Вікторыя» атрымала магчымасць ісьці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[6], аднак у студзені 2023 году клюб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[7].

Remove ads

Статыстыка

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Юры Крот (з жніўня 2019 году)[8]
  • Сяргей Кулеш (травень — жнівень 2019 году)
  • Аляксандар Гвозьдзеў (студзень — травень 2019 году)
  • Андрэй Хрыпач (2018)[9]
  • Васіль Матусевіч (2017)
  • Гія Панчулідзэ (2016)
  • Васіль Матусевіч (да 2015 году)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads