Уладзіслаў Талочка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Талочка (6(18) лютага 1887, Горадня — 13 лістапада 1942, Вільня) — беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, рыма-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык. Псэўданімы: Adam Sołoduch, Адам Саладух, Dryhwicz, Drygwicz, Дрыгавіч, P. Kantryba, Erka, Archiwista, Aktivus, Observator, Gardiner, Spektator, Wat, а таксама крыптанімамі Wł.T., as, A.S., Ad. S., O.[2]
Remove ads
Адукацыя
У 1896—1904 навучаўся ў Гарадзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 году — у Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Пасьвечаны ў сьвятары ў 1909 годзе. У 1909—1914 вывучаў тэалёгію і філязофію ў Каталіцкім унівэрсытэце ў Інсбруку (Аўстрыя).
Рэлігійная і грамадзка-палітычная дзейнасьць
З 1914 году жыве ў Вільні, дзе праводзіў сьвятарскую дзейнасьць у касьцёле св. Стафана і ў былым бэрнардынскім касьцёле. Адным зь першых пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Супрацоўнічаў зь летувіскімі культурніцкімі і рэлігійнымі выданьнямі (як, напрыклад, ковенская«Draugija» і сейненская «Vadovas»). Публікаваў матэрыялы гістарычнай тэматыкі ў віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny». Падтрымліваў выданьне першай беларускай каталіцкай газэты «Biełarus».
У 1915 годзе адзін з арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны і беларускага дзіцячага прытулку «Золак». У 1916—1918 Талочка працуе выкладчыкам рэлігіі ў першых беларускіх школах Вільні і на курсах для непісьменных і для рабочых.
У 1916—1918 шмат друкаваўся ў газэце «Homan». Удзельнік Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны, які адбыўся 25 — 27 студзеня 1918. Уваходзіў у склад ТарыбаТарыбы.
З 1917 году зьвязаны з нацыянальна-рэлігійнай арганізацыяй «Хрысьціянская дэмакратычная злучнасьць»; рэгулярна выступаў у яе друкаваным органе газэце «Krynica».
Супрацоўнічаў зь нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойваньне ідэй экумэнізму быў празваны «Усходнім агенцтвам». Адзін зь вядучых аўтараў часопісу «Przegląd Wileński».
Remove ads
У Польскай Рэспубліцы
З 1920-х Талочка перасьледаваўся польскімі сьвецкімі і духоўнымі ўладамі.
15 сьнежня 1938 году загадам віленскага ваяводы выселены з Вільні. Жыў у Беластоку.
У Вільню вярнуўся пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны, дзе неўзабаве памёр. Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads