Інсбрук

горад у Аўстрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Інсбрук
Remove ads

Інсбрук (па-нямецку: Innsbruck) — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Тыроль. Насельніцтва 132 236 чалавек (на 2017 год) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Аўстрыі.

Хуткія факты

Назва гораду перакладаецца як «мост на рацэ Ін». Сымбалем гораду зьяўляецца Залаты дах.

Remove ads

Гаспадарка

На 2020 год у горадзе месьціўся найбольшы аўстрыйскі холдынг нерухомасьці «Сігна».

Гісторыя

У 1133 годзе графы фон Андэкс заснавалі на левым беразе ракі Ін гандлёвы пляц. У 1170-я гады граф Бэрхтальд V фон Андэкс злучыў гэты пляц з супрацьлеглым берагам Іну мастом[2]. У 1187 годзе гэты ўмацаваны пляц атрымаў гандлёвыя прывілеі, што лічыцца першымі афіцыйнымі згадкамі пра Інсбрук (пад назвай Insprucke)[3]. Недзе паміж 1187 і 1205 гадамі Інсбрук атрымаў і гарадзкія прывілеі, якія былі пацьверджаны і пашыраны ў 1239 годзе[4].

Пасьля сьмерці Ота VIII, апошняга графа фон Андэкс, горад належаў графам Тыролю, а ў 1386 годзе перайшоў да Габсбургаў, і Інсбрук становіцца аўстрыйскім. У 1420 годзе гэрцаг Тыролю Фрыдрых IV зрабіў Інсбрук сваёй рэзыдэнцыяй. Пры Максыміліяне I Інсбрук становіцца важным палітычным цэнтрам імпэрыі. У 1669 годзе імпэратар Леапольд I Габсбург заснаваў у Інсбруку ўнівэрсытэт.

У 1805 годзе Напалеон перадаў Тыроль Баварыі, у выніку чаго ў 1809 годзе пачалася вызвольная вайна тырольцаў. У 1814 годзе, па выніках Венскага кангрэсу, Тыроль быў вернуты Аўстрыі. У 1858 годзе чыгунка злучыла Інсбрук зь Мюнхэнам, а ў 1867 годзе — з Боцэнам.

У 1938 годзе Тыроль увайшоў у склад Трэцяга райху. З 1955 году — у складзе адноўленай незалежнай Аўстрыі. Неўзабаве Інсбрук двойчы прымаў Зімовыя Алімпійскія гульні: у 1964 і 1976 гадох.

Remove ads

Славутасьці

  • Стары горад
  • Залаты дахэркерны балькон, пакрыты пазалочанай дахоўкай
  • Сабор Сьвятога Якаба
  • замак Амбрас
  • палац Гофбург
  • Калёна Сьв. Ганны
  • Музэй зямлі Тыроль

Гарады-сябры

Галерэя

Thumb
Панарама Інсбруку

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads