Уладзіслаў Фядотаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Фядотаў (нарадзіўся 8 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец маладэчанскай ДЮСШ-4. На дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за ««Маладэчна-ДЮСШ-4». У сэзоне 2015 году правёў за маладэчанскі клюб 25 матчаў і забіў 2 галы. У студзені 2016 году падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Найвышэйшай лігі — клюбам «Іслач»[2]. Сэзон 2016 году распачаў у дублюючым складзе. 7 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (1:3). Пазьней яшчэ некалькі разоў зьяўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.

Сэзон 2017 году пачынаў у дублі, але хутка атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, у другой палове 2017 году працягваў гуляць за дубль, не зьяўляючыся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2018 году трэнаваўся з асновай «Іслачы», аднак у лютым ня трапіў на другі турэцкі збор каманды[3]. У сакавіку праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], аднак гэтак і не перайшоў у гэты клюб. Толькі ў траўні вярнуўся ў «Іслач», дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У ліпені 2018 году плянавалася аддаць паўабаронцу ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[5], аднак пераход не адбыўся, і футбаліст вярнуўся ў «Іслач»[6]. У жніўні 2018 году на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[7], дзе быў гульцом першага складу. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2018 году вярнуўся ў «Іслач»[8], аднак у сакавіку 2019 году пакінуў клюб[9].

У красавіку 2019 году зноў стаў гульцом «Маладэчна», а ў чэрвені таго ж году перабраўся ў «Андэрдог». У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, вярнуўся ў «Маладэчна». Працягваў выступаць за каманду і пасьля таго, як у 2021 годзе яна далучылася да Першай лігі. Пакінуў маладэчанскі клюб у ліпені 2023 году[10].

Міжнародная

11 лістапада 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Украіны.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads