Ульнова (Аструдзкі павет)
вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульно́ва (па-польску: Ulnowo, па-нямецку: Faulen) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на паўднёвы ўсход ад Аструды і за 42 км на паўднёвы захад ад Ольштыну.
У 1975—1998 гадох мясцовасьць належала да Ольштынскага ваяводзтва.
Вёска знаходзіцца непасрэдна ля возера Любень, ля якога, паводле польскага гісторыка Яна Длугаша, знаходзіўся каплічны намёт польскага караля Ўладзіслава Ягайлы ў часе Грунвальдзкай бітвы. Прыблізна ў 3,5 км на паўднёвы захад ад месца, дзе стаяў намёт, знаходзіцца поле, на якім 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад супольным кіраўніцтвам Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads