Ульрых фон Гутэн
нямецкі гуманіст, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульрых фон Гутэн (па-нямецку: Ulrich von Hutten;21 красавіка 1488, замак Штэкельбэрг — 29 жніўня 1523, востраў Уфэнаў) — нямецкі рыцар-гуманіст, адзін з галоўных аўтараў «Лістоў цёмных людзей».
Remove ads
Біяграфія
Быў старэйшым сынам у беднай рыцарскай сям’і. З-за слабога здароўя бацька аддаў яго ў 1499 годзе ў бэнэдыктынскі кляштар у Фульдзе, каб той стаў манахам па дасягненьні патрэбнага ўзросту. Але Ульрых улетку 1506 паступіў ва ўнівэрсытэт Эрфурта. Затым ён перайшоў у Ляйпцыскі ўнівэрсытэт.
У Ляйпцыгу ў 1508 заразіўся пранцамі. У 1509 у Ростаку Гутэн выдаў свой першы твор «Нема». У 1511 годзе ў Вітэнбергу ён выдаў працу пра вершаскладаньне De Arte Versificandi, якая стала вядомай як у Нямеччыне, так і за граніцай. Пасьля гэтага наведаў Вену, Вэнэцыю, Павію і Балёньню, у Італіі ён вучыўся юрыспрудэнцыі.
У 1514 Гутэн атрымаў запрашэньне да двара майнцскага арцыбіскупа Альбрэхта. У Майнцы Гутэн пазнаёміўся з Эразмам Ратэрдамскім. Тут ён напісаў другую частку «Лістоў цёмных людзей» з крытыкай праціўнікаў Ёгана Райхліна. У 1522 Гутэн стаў ідэйным правадыром Рыцарскага паўстаньня. Памёр ва ўзросьце 35 гадоў на Цюрыскім возеры ад пранцаў.
Выказваньне Гутэна «Вее паветрам свабоды» зрабілася дэвізам Стэнфардзкага ўнівэрсытэту.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads