Ульф Крыстэрсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульф Я́льмар Кры́стэрсан (па-швэдзку: Ulf Hjalmar Kristersson; нар. 29 сьнежня 1963 году) — швэдзкі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Швэцыі з кастрычніка 2022 году. Ёсьць лідэрам Умеранай кааліцыйнай партыі з кастрычніка 2017 году і сябрам рыксдагу ад акругі Сёдэрманлянд. Раней займаў пасаду міністра сацыяльных справаў з 2010 па 2014 гады і быў старшынём Умеранай моладзевай лігі з 1988 па 1992 гады[4].
11 сьнежня 2014 году палітык быў прызначаны міністрам фінансаў у ценевы кабінэт ад Умеранай кааліцыйнай партыі і працаваў прэсавым сакратаром эканамічнай палітыкі. 1 кастрычніка 2017 году Крыстэрсан быў абраны лідэрам Умеранай кааліцыйнай партыі пасьля таго, як Анна Чынбэрг Батра сышла з гэтае пасады[5]. Пад ягоным кіраўніцтвам партыя склала кааліцыю з Швэдзкімі дэмакратамі, а да канца 2021 году ўтварыла зь імі і некалькімі іншымі партыямі правага кірунку неафіцыйны правы хаўрус. На швэдзкіх усеагульных выбарах 2022 году гэты блёк здабыў большасьць у рыксдагу, што прывяло да абараньня Крыстэрсана прэм’ер-міністрам 17 кастрычніка[6][7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads