Упсальскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Упсальскі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўнівэрсытэт Швэцыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 году. З унівэрсытэтам зьвязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Лінэй, Андэрс Цэльсій, Андэрс Онгстрэм, Адам Афцэліюс, Пэр Афцэліюс. Знаходзіцца ў швэдзкай Упсале.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацьці.
Унівэрсытэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, ня ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12 000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манэтаў), збор карцінаў, каштоўныя калекцыі мінэралаў, вялікі батанічны сад з музэем і са статуяй Лінэя, хімічная лябараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.
Будынак унівэрсытэту, узьведзены ў 1879—1887, пабудаваны ў стылі рэнэсанс, з мармуровымі калёнамі, раскошнымі залямі і аўдыторыямі.
Remove ads
Асобы
Навучэнцы
Выкладнікі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads