Улёф Мэльбэрг
швэдзкі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́рык У́лёф Мэ́льбэрг (па-швэдзку: Erik Olof Mellberg; нар. 3 верасьня 1977 году, Скагэрсьвік, камуна Гульспонг, Швэцыя) — былы швэдзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Мэльбэрг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспонг», адкуль быў запрошаны ў клюб вышэйшага дывізіёну «Дэгерфорс». Пасьля вылету «Дэгерфорсу» з вышэйшага дывізіёну Мэльбэрг перайшоў у АІК. За ўпэўненай гульнёй у швэдзкай лізе рушыла ўсьлед запрашэньне ў гішпанскую Ля Лігу, у клюб «Расінг» Сантандэр, дзе ён адразу стаў асноўным гульцом.
Мэльбэргам цікавіліся «Барсэлёна» й «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу перайсьці ў «Астан Вілу». У бірмінггэмскім клюбе ён стаў капітанам каманды й быў ім на працягу 3 гадоў. У сэзоне 2002—2003 гадоў адыграў без заменаў усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм’ер-лізе[4]. У апошнім сэзоне ён быў пераведзены са звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы на правы флянг.
У студзені 2008 году падпісаў папярэдні 3-гадовы кантракт зь «Ювэнтусам». У турынскі клюб Мэльбэрг перайшоў пасьля сэзону 2007—2008 гадоў паводле правіла Босмана. У складзе «Ювэнтусу» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу й 1/8 фіналу гэтага турніру.
У чэрвені 2009 году перайшоў у «Алімпіякос», кантракт зь якім разьлічаны на 3 гады, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[5].
Міжнародная
Мэльбэрг удзельнічаў ува многіх чэмпіянатах сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Швэцыі.
Remove ads
Дасягненьні
АІК
- Чэмпіён Швэцыі: 1998
«Алімпіякос» Пірэй
- Чэмпіён Грэцыі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012
Асабістае жыцьцё
У Уляфа й ягонай сяброўцы Караліны Кіль ёсьць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) й сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads