Умару Бангура

сьера-леонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Умару Бангура
Remove ads

Умару Бангура (па-ангельску: Umaru Bangura; нарадзіўся 7 кастрычніка 1987 году, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — футбаліст зь Сьера-Леонэ, абаронца клюбу «Цюрых» і нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ. Найлепшы футбаліст Сьера-Леонэ 2013 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру на радзіме, пазьней некаторы час правёў выступаючы за моладзевы склад ангельскага клюбу «Ўотфард». У 2006 годзе зьехаў у Нарвэгію, дзе правёў доўгі час сваёй кар’еры. У 2013 годзе разам з клюбам «Гаўгесун» атрымаў бронзавыя мэдалі нарвэскага першынства. У 2013 году да Ўмару зьявілася цікавасьць з боку ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас», аднак клюбы ня здолелі дамовіцца пра суму трансфэру[2].

У сьнежні 2013 году ў якасьці вольнага агенту далучыўся да складу менскага «Дынама»[3], дзе адразу замацаваўся ў асноўным складзе клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У жніўні 2016 году перайшоў у «Цюрых»[4].

Міжнародная

З 2006 году выступае за нацыянальную зборную Сьера-Леонэ, дзе зьяўляецца трывалым гульцом асновы. У апошніх матчах выконваў абавязкі капітану.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads