Унецкі раён

раён Бранскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Унецкі раён
Remove ads

Унецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўнеча.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Ўнецкі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

  • Унецкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Бярэзінскае сельскае паселішча
  • Высоцкае сельскае паселішча
  • Івайцёнскае сельскае паселішча
  • Красновіцкае сельскае паселішча
  • Найтапавіцкае сельскае паселішча
  • Паўлаўскае сельскае паселішча
  • Старагутнянскае сельскае паселішча
  • Старасельскае сельскае паселішча

Эканоміка

Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідэры — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрынь). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Ворша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.

Славутасьці

  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Высокае
  • Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Лышчычы
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
  • Царква Ўсіх Сьвятых у в. Расуха
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Семешкава
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубеньне

Вонкавыя спасылкі

Унецкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads