Урал Латыпаў
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ура́л Рамдракавіч Латы́паў (па-татарску: Ural Ramdraq uğlı Latıypov, Урал Рамдрак улы Латыйпов; нар. 28 лютага 1951 году ў вёсцы Катаева ў Башкартастане) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Прафэсар права (1994).
Скончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўнівэрсытэту (1973), курсы КДБ у Маскве (1974). Доктар юрыдычных навук (1993), прафэсар (1994).
Працаваў на разных пасадах у КДБ СССР. З 1989 году да 1994 году працаваў у Інстытуце дзяржаўнай бясьпекі БССР/Рэспублікі Беларусь. 28 лістапада 1994 году прызначаны быў памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 15 ліпеня 1995 — кіраўнікам сакратарыяту — першым памагатым[1]. 4 сьнежня 1998 году прызначаны быў намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністрам замежных справаў[2]. 27 лістапада 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады[3] й прызначаны Дзяржаўным сэкрэтэрам Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь [4]. З 12 верасьня 2001 году да 29 лістапада 2004 году быў кіраўнікам Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[5][6]. З 10 студзеня 2000 году да 27 лютага 2001 году быў таксама прадстаўнікам дзяржавы ў «ААТ Белзьнешэканомбанк»[7][8][9].
29 красавіка 2003 году быў абраны прэзыдэнтам Беларускай фэдэрацыі коннага спорту.
22 верасьня 1997 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[10], а 23 кастрычніка 2000 году й 26 лютага 2001 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11][12].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads