Уранія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ура́нія (па-старажытнагрэцку: Οὐρανία, па-лацінску: Ūrania, Ūraniē), Нябесная — муза астраноміі. Атрыбуты — зорная мапа, нябесны глёбус і цыркуль. Пэрсанаж старажытнагрэцкіх мітаў[1], папулярны вобраз і сымбаль у мастацтве. Паводле Дыядора, атрымала імя ад накіраванасьці да неба («уранас») тых, хто спасьцігнуў яе мастацтва[2].
Дачка Зэўса і Мнэмазыны[3], народжаная ў Піерыі. Ад Апалёна нарадзіла Гімэнэя[4].
У больш позьніх выявах:
- часам выяўляецца ў блакітным адзеньні, у зорнай кароне.
- часам у якасьці атрыбутаў — глядзельная трубка і ліст зь нябеснымі знакамі.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- дацкі астраном Тыха Брагэ назваў у гонар Ураніі свой замак-абсэрваторыю Ураніборг
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads