Тыха Брагэ

дацкі астраном, астроляг, алхімік From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыха Брагэ
Remove ads

Туге Одэсэн Брагэ (па-дацку: Tyge Ottesen Brahe, [ˈtˢyːə ˈɒtəsn̩ ˈpʁaːa]), больш вядомы пад латынізаваным імем Ты́ха Бра́гэ (дац. Аўдыё Tycho Brahe ; 14 сьнежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, астраном. Сёньня найбольш вядомы як адзін зь першых астраномаў у Эўропе. Быў таксама астролягам і альхімікам. Вызнаваў пратэстантызм[6].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Тыха Брагэ паходзіў са Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швэцыі), валодаў маёнткам на востраве Вен, дзе пабудаваў адзін з самых раньніх дасьледчыцкіх інстытутаў — Ураніборг. Назва Ўраніборг пайшла ад музы астраноміі — Ураніі. Каля Ўраніборгу была пабудаваная падземная абсэрваторыя Шэрнэборг зь некалькімі буйнымі астранамічнымі інструмэнтамі. Там ён правёў шэраг дакладных вымярэньняў. Успрыняў геамэтрычныя ідэі сыстэмы Каперніка і філязофію сыстэмы Пталемэя і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусьвету — Тыханічную мадэль. Ягоная сыстэма была ўспрынятая нямецкім астраномам Атанасыюсам Кірхэрам. Напрыканцы жыцьця Тыха Брагэ працаваў у Празе па запрашэньні імпэратара Рудольфа II Габсбурга. Ад 1600 і да сьмерці Тыха ў 1601 годзе яму дапамагаў Ёган Кеплер. Гэты ня менш выбітны навукоўца ў далейшым з дапамогай вынікаў назіраньняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю. Спрабаваў вымяраць кутавыя памеры зорак.

Тыха Брагэ лічыцца адным з самых дбайных астраномаў-практыкаў свайго часу. Ягоныя назіраньні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіраньняў сфармуляваць законы руху плянэтаў. Тыха склаў адзін зь першых зорных каталёгаў. У канечным выніку з дапамогай назіраньняў Тыха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капэрніканская ці тэорыя Пталемэя.

Тыха Брагэ пахаваны ў Тынскім храме ў Празе (Чэхія).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads