Урэцкі пасялковы савет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урэ́цкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Урэчча.
Гісторыя
27 верасьня 1938 году мястэчка Ўрэчча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь. Пасялковы савет уваходзіў у склад Слуцкага (з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага[1]) раёну Менскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Бабруйскай) вобласьці[2].
29 траўня 1969 году створаны Паўстынскі сельсавет, у склад якога ўвайшлі некаторыя населеныя пункты з Урэцкага пасялковага савету.
29 верасьня 2006 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[3].
Remove ads
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads