Урэцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Урэ́цкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўрэчча.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Ўрэцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году — Бабруйскай) акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы, 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу, 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь.

16 ліпеня 1954 году ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Урэцкага пассавету перададзены населеныя пункты скасаванага Тэльманаўскага сельсавету[1].

Пасялковы савет уваходзіў у склад Слуцкага (з 25 сьнежня 1962 году — Любанскага[2]) раёну Менскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Бабруйскай) вобласьці[3].

29 верасьня 2006 году Ўрэцкі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет; у склад Урэцкага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлак Хацінава — ліквідаванага Дарасінскага сельсавету[4].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 году ў сельсавеце (без Урэчча) налічвалася 810 чалавек[5], зь іх 92,8 % — беларусы[6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads