Урэцкі сельсавет (Слуцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Урэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўрэчча (да 15 ліпеня 1935 году — вёска, з 27 верасьня 1938 году — гарадзкі пасёлак).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Слуцкага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году — Бабруйскай) акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы, 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу, 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь.

Зараз тэрыторыя былога сельсавету ўваходзіць у склад Любанскага раёну.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads