Усевалад Садоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усе́валад Садо́ўскі (нар. 4 кастрычніка 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік казаскага клюбу «Жэніс».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у менскай СДЮШАР «Дынама», пазьней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. У веку 15 гадоў пакінуў футбол[3], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Менску», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэньні сэзону 2015 году сталічны клюб ня стаў працягваць супрацу з нападнікам.
У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у екацярынбурскім «Урале», які ўзначальваў былы трэнэр «Менску» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт зь менскай «Зоркай-БДУ»[4]. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз траўму, зь ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сэзоне 2017 году заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу каманды, якая зьмяніла назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў праз пашкоджаньні) і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.
У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 году склаў дамову зь берасьцейскім «Дынама», аднак застаўся ў «Энэргетыку-БДУ» на правах арэнды да сканчэньня сэзону[5]. З кастрычніка 2019 году не гуляў праз траўмы. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам зь берасьцейцамі і пачаў у ейным складзе чэмпіянат, але замацавацца ня здолеў, звычайна выходзіўшы на зьмену. У ліпені 2020 году перайшоў да шэрагаў «Руху»[7]. У сэзоне 2020 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе дружыны, за 9 матчаў у Найвышэйшай лізе здабыў 9 галоў. У 2021 годзе часьцей выходзіў на замену.
У пачатку 2022 году рыхтаваўся да пачатку новага розыгрышу айчыннага першынства з «Рухам», а ў сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб спыніў выступы ў Найвышэйшай лізе, далучыўся да казаскага «Ардабасы», які ачольваў колішні трэнэр «Руха» Аляксандар Сяднёў, і неўзабаве склаў пагадненьне з клюбам[8]. У пачатку 2025 году зьявіліся зьвесткі, што гулец можа далучыцца да польскай «Катвіцы» зь Першай лігі польскага першынства, але клюб на той час меў забарону на трансфэры[9]. Неўзабаве беларус усё ж такі стаў футбалістам гэтага клюбу[10]. Пазьней беларус прызнаўся, што ў польскай камандзе яму не плацілі заробак, што вымусіла шукаць новы клюб[11]. У чэрвені 2025 году прыяднаўся да казаскага «Жэнісу».
Remove ads
Дасягненьні
«Ардыбасы»:
- Чэмпіён Казахстану: 2023
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads