Аляксандар Сяднёў

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Сяднёў
Remove ads

Аляксандар Сяргеевіч Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973 году, Магілёў) — беларускі трэнэр і колішні футбаліст. Падчас кар’еры займаў пазыцыю абаронцы. У цяперашні час працуе галоўным трэнэрам казаскага клюбу «Ардабасы». Мае ліцэнзію УЭФА катэгорыі Про.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гульнявая

Выхаванец магілёўскага футболу, гуляў у розных беларускіх клюбах, а таксама ў Расеі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе мазырскага МВКЦ і бабруйскай «Белшыны». Апошнія гады кар’еры правёў у складзе наваполацкага «Нафтану».

Трэнэрская

У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў наваствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клюб спачатку ў Першую, а потым і ў Найвышэйшую лігу. Пасьля таго як «Савіт» спыніў існаваньне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася павярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клюб, Сяднёў выканаў усталяваную мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.

У Найвышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клюб здолеў заняць 6 месца ў сэзоне 2010 году і 5 месца ў сэзоне 2011 годзу, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнэра. У 2011 годзе быў запрошаны ў менскае «Дынама» і з 1 сьнежня афіцыйна ўзначаліў гэты клюб. У ліпені 2012 году быў адпраўлены ў адстаўку празь незадавальняючыя вынікі. Цікава, што аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёну адразу пасьля матчу супраць «Нёману»[3]. Хутка пасьля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнэра «Белшыны».

Выдатна правёў зь «Белшынай» сэзон 2015 году, калі, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4 месца ў чэмпіянаце. Па заканчэньні сэзону Сяднёў абвесьціў, што пакідае бабруйскую дружыну[4]. У студзені 2016 году ачоліў магілёўскі «Дняпро»[5], які паводле вынікаў сэзону 2016 году здолеў прасунуць каманду да Найвышэйшай лігі. Па заканчэньні сэзону 2017 году пакінуў магілёўскі клюб[6].

У лютым 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб казаскага клюбу «Актабе»[7], дзе стаў трэнэрам па фызычнае падрыхтоўцы, а ў студзені 2019 году заняў пасаду галоўнага трэнэра[8]. Празь фінансавыя чыньнікі «Актабе» ў сэзоне 2019 году выступаў моладзевым складам, таксама ў каманды былі скасаваныя 12 пунктаў, у выніку чаго «Актабе» заняў апошні 12 радок і выбыў у Першую лігу.

У сьнежні 2019 году ўзначаліў берасьцейскі «Рух», які выйшаў у Найвышэйшую лігу[9]. Пакінуў каманду ў сьнежні 2020 году[10].

У студзені 2021 году стаў галоўным трэнэрам казаскага «Ардабасы»[11]. У сэзоне 2021 году прывёў каманду да пятага месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2022 году, не зважаючы на інфармацыю пра фінансавыя праблемы клюбу, падоўжыў кантракт з «Ардабасы»[12]. У сэзоне 2023 году стаў з клюбам чэмпіёнам краіны.

Remove ads

Дасягненьні

Гульнявыя

Трэнэрскія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads