Усход (станцыя мэтро)
станцыя мэтро ў Менску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Знаходзіцца паміж станцыямі «Маскоўская» й «Барысаўскі тракт».
Remove ads
Гісторыя
Станцыя пачала сваю працу 31 сьнежня 1986 году ў складзе другое чаргі мэтрапалітэну. Да 2007 году была канцавой, таму пасьля станцыі ў бок «Барысаўскага тракту» існуе пашэрсны зьезд.
24 ліпеня 2009 году падчас падтапленьня вуліцаў у Менску праз моцны дождж праца станцыі была перапыненая на чвэрць гадзіны[1].
Канструкцыя
Станцыя «Ўсход» — аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэньня з жалезабэтону.
Назва
Назва станцыі паходзіць ня толькі ад геаграфічнага становішча ці пазыцыі станцыі падчас праектаваньня, але й ад касьмічнае праґрамы «Ўсход». Гэта прагледжваецца ў стылізацыі станцыі, а таксама ў фасадах жытловых будынкаў, што знаходзяцца на праспэкце Незалежнасьці каля выхадаў са станцыі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads