Усьцюжэнскі раён

раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Усьцюжэнскі раён
Remove ads

Усьцюжэнскі раён (па-расейску: Устюженский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Усьцюжна.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Усьцюжэнскі раён мяжуе з Чарапавецкім, Чагадошчанскім, Бабаеўскім і Кадуйскім раёнамі, а таксама зь Цьвярской і Наўгародзкай абласьцямі. Плошча раёну складае 3558,60 км². Раён месьціцца ў басэйне Рыбінскага вадасховішча.

Гісторыя

Тэрыторыя на якой зараз разьмешчаны раён у летапісах і іншых пісьмовых крыніцах называлася Жалезным Полем, была ў складзе Угліцкага надзелу Маскоўскай дзяржавы, а з 1563 па 1685 гады ў складзе Угліцкага павету. Усьцюжэнскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 17 127 чалавек.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads