Фалюн

места ў грамадзе Фалюн (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фалюн
Remove ads

Фа́люн (па-швэдзку: Falun) — горад у цэнтральнай Швэцыі.

Хуткія факты

Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Далярны. Важны прамысловы цэнтар (машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць). У мінулым — важны меднарудны цэнтар, у сувязі з чым цяпер, разам з гарой Копарбэрг, уваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 37 000 чалавек.

Remove ads

Герб гораду

Уяўляе сабой выяву трох знакаў «люстэрка Вэнэры» над выявай гарадзкога муру. Тры знакі Вэнэры сымбалізуюць трох жанчынаў-заснавальніцаў гэтага гораду.

Гісторыя

Горад вырас вакол меднай шахты і доўгі час залежыў ад здабычы медзі. Дакладна вядома, што медзь тут здабывалі з XI стагодзьдзя, але існуе меркаваньне, што здабываць яе сталі яшчэ з VIII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі на месцы сучаснага Фалюну існавала царква. 7 студзеня 1608 году кароль Карл IX выдаў прывілей на будаўніцтва гораду, але горад заснаваным ня быў, хоць і была пабудавана ратуша. Новыя прывілеі былі выдадзены ў 1624 і 1641 гадох, і новы горад стаў хутка разьвівацца: ужо ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён становіцца другім паводле колькасьці насельніцтва (6000 чалавек) горадам на тэрыторыі сучаснай Швэцыі, пасьля Стакгольму. У XVIII і да сярэдзіны XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду ўвесь час памяншалася, і толькі калі была пракладзеная чыгунка, быў нададзены новы штуршок у разьвіцьці гораду. У сярэдзіне 1950-х гадоў улады зьнішчылі большасьць будынкаў у гістарычным цэнтры гораду, якія, нібыта, не ўяўлялі сабой каштоўнасьці. Гэта, аднак, не адпавядала рэчаіснасьці (у прыватнасьці, была зьнішчана віла, у якой у свой час жыла пісьменьніца Сэльма Лягерлёф).

Remove ads

Спорт

У 1954, 1974, 1993 і 2015 гадох у горадзе праходзіў чэмпіянат сьвету па лыжным спорце.

Славутасьці

  • Фалюнская мядзяная рудня з Музэем рудні (па-швэдзку: Gruvmuseet) — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
  • Музэй лэну Далярна
  • Сядзіба Свэдэн (XVI—XVIII стагодзьдзі) з хаткай, у якой пабраўся шлюбам Карл Лінэй
  • Царква Стура Копарбэргс чурка (XV стагодзьдзе) — самы стары будынак Фалюну
  • Царква Сьвятой Крыстыны (XVII стагодзьдзе)

Асобы

  • Тумас Юнсан — хакеіст
  • Ян Острэм — сьпявак
  • Георг Шэрньельм — паэт («бацька швэдзкай паэзіі»)
  • Сэльма Лягерлёф — пісьменьніца, доўгі час жыла ў Фалюне

Галерэя

Глядзіце таксама

  • Фалюкорв

Вонкавыя спасылкі

Фалюнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads