Фармальдэгід
хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фармальдэгід, таксама мурашыны альдэгід (ад лац. Formīca — «мурашка») — арганічнае хімічнае злучэньне, першае ў гамалягічных шэрагах альдэгіды, альдэгід мурашынай кісьлі. Яго адкрыў расейскі хімік Аляксандар Бутлераў у 1859 годзе. Найбольш распаўсюджанай камэрцыйнай рашчынай зьяўляецца ягоная 35—40 % рашчына ў вадзе, якая называецца фармалін. Прадуктам кандэнсацыі фармальдэгіду зьяўляецца поліаксымэтылен (таксама званы парафармальдэгід).
Фармальдэгід утвараецца пры няпоўным гарэньні рэчываў, якія зьмяшчаюць вуглярод (напрыклад, пры гарэньні прадуктаў, багатых на бялкі). Прамыслова атрымліваецца акісьленьнем і дэгідраваньнем, на аксыдзе (малібдат жалеза альбо бісмута) альбо срэбным каталізатары мэтанолю.
Ён добра распускаецца ў вадзе да канцэнтрацыі прыблізна 40 % (паводле масы). Ён валодае моцным бактэрыцыдным дзеяньнем і дэнатуруе дзеяньне на бялкі.
Фармальдэгід — першы элемэнт гамалягічнага шэрагу аліфатычных альдэгідаў, альдэгід мурашынай кісьлі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads