Тэмпэратура плаўленьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэмпэрату́ра плаўле́ньня і зацьвярдзе́ньня — тэмпэратура, пры якой цьвёрдае крышталічнае цела зьдзяйсьняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпэратуры плаўленьня рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цьвёрдым стане. Пры падвядзеньні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпэратура ня будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сыстэме не расплавіцца. Пры адвядзеньні лішняга цяпла (астуджэньні) рэчыва будзе пераходзіць у цьвёрды стан (застываньне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпэратура ня зьменіцца.

Тэмпэратура плаўленьня/зацьвярдзеньня і тэмпэратура кіпеньня/кандэнсацыі лічацца важнымі фізычнымі ўласьцівасьцямі рэчыва. Тэмпэратура зацьвярдзеньня супадае з тэмпэратурай плаўленьня толькі для чыстага рэчыва.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads