Фэлікс Марцінкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэ́лікс Станісла́вавіч Марцінке́віч (1 лютага 1920, в. Машчонае, Койданаўскі раён — 13 жніўня 1992) — эканаміст. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1966), доктар эканамічных навук (1964), прафэсар (1965).
Remove ads
Біяграфія
Закончыў БДУ (1946). З 1947 г. у Інстытуце эканомікі АН БССР (у 1964—1980 дырэктар). Адначасова ў 1966-1970 гг. у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па разьвіцьці і разьмяшчэньні прадукцыйных сіл Беларусі, эфэктыўнасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці. Дасьледаваў заканамернасьці разьмяшчэньня галін сельскай гаспадаркі і фармаваньня сельскагаспадарчых зон. Удзельнічаў у распрацоўцы навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў і разьвіцьці прадукцыйных сіл Палесься. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар кніг «Эканамічная геаграфія Беларускай ССР» (1956), «Беларуская ССР» (1957), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads