Флёрыян Шнайдэр
нямецкі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флёрыян Шна́йдэр-Э́сьлебэн (па-нямецку: Florian Schneider-Esleben; 7 красавіка 1947 году, паводле адных зьвестак у Энінгене, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг (на мяжы з Швайцарыяй)[7], або ў Дусэльдорфе (цяпер Паўночны Райн — Вэстфалія), Нямеччына[8] — пачатак траўня 2020 году, Дусэльдорф[9]) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў легендарнага гурта Kraftwerk.
Remove ads
Біяграфія
Флёрыян Шнайдэр-Эсьлебэн нарадзіўся ў сям’і нямецкага архітэктара Паўля Шнайдэра-Эсьлебэна і Эвамарыі Шнайдэр-Эсьлебэн. Цягам 10 гадоў вучыўся па клясе флейты ў Вышэйшай школе імя Робэрта Шумана ў Дусэльдорфе, а потым вывучаў музыказнаўства ў Кёльне. Таксама грае на скрыпцы й гітары. У 1967 годзе знаёміцца з Ральфам Гютэрам, зь якім у 1968 г. засноўвае гурт Organisation, перафармаваны ў 1970 годзе ў Kraftwerk. Каля 1972 году Флёрыян скараціў сваё прозьвішча да Шнайдэр.
У 1998 г. Флёрыян Шнайдэр становіцца прафэсарам мэдыямастацтва й пэрформансу ў Вышэйшай Дзяржаўнай школе Карльсруэ. У канцы 2008 г. Шнайдэр афіцыйна пакінуў Kraftwerk. Жыве ў Мээрбушы (пад Дусэльдорфам) з дачкой Лізай (1992 году нараджэньня).
У 2015 годзе, у межах праекту Parley for the Oceans, выдаў трэк Stop Plastic Pollution[10].
Памёр 6 траўня 2020 году ад раку.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- Дэйвід Боўі выпусьціў у 1976 годзе кампазыцыю «V-2 Schneider», прысьвечаную Флёрыяну Шнайдэру[11]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads