Kraftwerk
нямецкі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Kraftwerk (вымаўляецца «Крафтвэрк», у перакладзе зь нямецкай азначае «электрастанцыя») — нямецкі музычны гурт з Дусэльдорфу, заснаваны ў 1970 годзе Ральфам Гютэрам і Флёрыянам Шнайдэрам.
У першую чаргу Kraftwerk вядомыя як адны зь піянэраў у музычных жанрах краўт-рок (да 1973 г.) і электра-поп (з 1973)[1]. Музыка Kraftwerk істотна паўплывала на такія музычныя стылі, як сынці-поп, электра-фанк, дэтройт-тэхна. У 1997 годзе газэта New York Times назвала Kraftwerk «бітламі электроннай танцавальнай музыкі»[2].
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
Пачатковая фаза:
- 1970: Tone Float (гурт яшчэ называўся Organisation)
- 1970: Kraftwerk
- 1971: Kraftwerk 2
- 1973: Ralf und Florian
Студыйныя альбомы (афіцыйныя):
- 1974: Autobahn
- 1975: Radio-Aktivität (у ангельскамоўным выданьні: Radio-Activity)
- 1977: Trans Europa Express (у ангельскамоўным выданьні: Trans-Europe Express)
- 1978: Die Mensch-Maschine (у ангельскамоўным выданьні: The Man-Machine)
- 1981: Computerwelt (у ангельскамоўным выданьні: Computer World)
- 1986: Electric Café (нямецка-, ангельска- і гішпанамоўныя выданьні пад той самай назвай), у 2009 г. назва зьмененая на Techno Pop
- 1991: The Mix (нямецка- і ангельскамоўныя выданьні; альбом рэміксаў)
- 2003: Tour de France Soundtracks, у 2009 г. назва скарочаная да Tour de France
Кампіляцыі:
- 2005: Minimum-Maximum (нямецка- і ангельскамоўныя выданьні)
- 2009: Der Katalog (у ангельскамоўным выданьні: The Catalogue; бокс з усіх 8 альбомаў, пачынаючы з Autobahn; рэмастэрызаваны ў 2012 г.)
- 2017: 3-D Der Katalog
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads