Ральф Гютэр
нямецкі музыка, кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ральф Гю́тэр (па-нямецку: Ralf Hütter, нар. 20 жніўня 1946 году ў Крэфэльдзе, Нямеччына) — нямецкі музы́ка й кампазытар, адзін з заснавальнікаў гурта Kraftwerk.
Remove ads
Біяграфія
Ральф Гютэр нарадзіўся й вырас у Крэфэльдзе, на захадзе Нямеччыны, у сям’і лекара. У сярэдзіне 1960-х граў на аргане ў поп-гуртах The Quartermasters і The Phantoms. Вучыўся на архітэктара ў Акадэміі Рэмшайду.
У 1968 г., разам з Флёрыянам Шнайдэрам заснаваў гурт Organisation, які ў 1970 г. быў перафармаваны ў Kraftwerk. У 1970—1973 гг. выйшла тры альбомы гурта, але посьпех прыйшоў у 1974 г., калі выйшаў альбом Autobahn. Гютэр называе сам сябе «канцэптуальным мозгам» Kraftwerk, тады як Флёрыян Шнайдэр быў адказным за гук. Большую частку вакальных партыяў гурта выканаў менавіта Гютэр[5].
Remove ads
Прыватнае жыцьцё
Ральф Гютэр зьяўляецца вэгетарыянцам. Акрамя нямецкай мовы вольна валодае ангельскай і францускай, у меншай ступені — італьянскай і гішпанскай. Зацяты раварыст (у 1983 г. трапіў у сур’ёзную аварыю)[6]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads