Вайна 1812 году

расейска-француская вайна From Wikipedia, the free encyclopedia

Вайна 1812 году
Remove ads

Вайна́ 1812 го́ду (па-расейску: Отечественная война 1812 года, па-француску: Campagne de Russie) — вайсковыя дзеяньні ў 1812 годзе паміж Расейскай імпэрыяй і арміяй Напалеона Банапарта, якая ўварвалася на яе тэрыторыю. У напалеоназнаўстве таксама выкарыстоўваецца тэрмін «Расейская кампанія 1812 году» (франц. campagne de Russie pendant l 'année 1812).

Хуткія факты Дата:, Месца: ...

Скончылася амаль суцэльным зьнішчэньнем напалеонаўскага войска і пераносам вайсковых дзеяньняў на тэрыторыю Польшчы і Нямеччыны ў 1813 годзе.

Напалеон першапачаткова называў гэтую вайну «другой польскай», бо адной з абвешчаных ім мэтаў кампаніі было адраджэньне ў супрацьвагу Расейскай імпэрыі Польскай незалежнай дзяржавы з улучэньнем у яе тэрыторыяў Літвы (сучасных Беларусі й Летувы).

Remove ads

Удзел беларусаў

У склад арміяў Барклая-дэ-Толі і Багратыёна ўваходзілі 3—7, 11, 12, 14—18, 21, 23 і 27-я пяхотныя дывізіі, якія прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў і Барадзінскай бітвы і дзе служылі рэкруты, набраныя ў 1788 годзе на анэксаванай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага[3].

1 ліпеня 1812 году Напалеон падпісаў указ аб утварэньні Вялікага Княства Літоўскага у складзе Віленскага, Гарадзенскага, Менскага і Беластоцкага дэпартамэнтаў і прызначыў Часовы ўрад з прадстаўнікоў мясцовай шляхты. Галоўнымі ягонымі задачамі былі: мабілізацыя насельніцтва ў францускую армію, яе матэрыяльнае забесьпячэньне, ахова камунікацыў, падтрыманьне парадкаў у тыле і г. д. Мелася на мэце стварыць 100-тысячнае войска, але рэальна пасьпелі выставіць 5 палкоў пяхоты (нумары з 18-га да 22-га) і 4 уланскія палкі (з 17-га да 20-га). Апроч таго, сфармаваўся лёгкаконны полк пад камандаю генэрала Яна Канопкі, да якога далучыўся эскадрон беларускіх татараў на чале з Мустафой Ахматовічам. Да корпуса Юзэфа Панятоўскага далучылася беларуская артылерыйская батарэя. Асобны полк уланаў у 3 тысячы шабляў выставіў сваім коштам князь Дамінік Радзівіл. На Палесьсі фармаваўся 6-ты пяхотны полк. Пад канец вайны ў сьнежні на заклік да паспалітага рушаньня сабраліся конныя харугвы шляхты. Агулам на баку Напалеона былі 24 тысячы беларускіх жаўнераў, якіх здолеў абмундзіраваць і ўзброіць Часовы ўрад[3].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Аўстрыя, Прусія і Швайцарыя ўклалі ў армію Напалеона паводле вайсковай дамовы 30 тыс., 20 тыс. і 8 тыс. салдатаў, адпаведна
  2. Напалеон зьяўляўся сюзэрэнам сямі васальных каралеўстваў (Італіі(en), Нэапаля, Гішпаніі, Вэстфаліі, Баварыі, Саксоніі, Вюртэмбэргу) і трыццаці манархаў (нямецкія герцагствы і княствы). Бэльгія, Нідэрлянды, Ілірыйскія правінцыі, ганзейскія гарады Нямеччыны лічыліся ня ў ліку васалаў, а ў складзе Францускай імпэрыі.
  3. Райнскі саюз аб’ядноўваў 37 нямецкіх дзяржаваў, зь якіх найбольш буйнымі былі Баварыя і Саксонія
  4. Раздробленая Італія была прадстаўлена двума каралеўствамі, паўночным каралеўствам Італія, дзе каралём быў сам Напалеон, і паўднёвым Нэапалітанскім каралеўствам, дзе каралём быў маршал Напалеона Мюрат.
  5. Фармальна Варшаўскае герцагства зьяўлялася ўладаньнем францускага караля. Палякі паставілі ў армію Напалеона да 90 тыс. салдатаў.
  6. Каралём Гішпаніі быў брат Напалеона Жозэф. Хоць Жозэф адправіў у Расею невялікі кантынгент.
  7. у вайне на тэрыторыі Расеі ня ўдзельнічалі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads